Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

15 красавіка Мінск-Арэна прымала ўдзельнікаў цікавай і, даволі надзвычайнай, сустрэчы беларусаў са знакамітым матывацыйным прамоўцам – Нікам Вуйчычам. Дзякуючы арганізатарам гэтай сустрэчы і менавіта Мінскаму таварыству Чырвонага Крыжа, гэту падзею змаглі наведаць валанцёры з кожнага раёну Мінска. Маскоўскі раён быў прадстаўлены студэнтамі-валанцёрамі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Дзеля многіх з іх гэта быў першы вопыт удзелу ў такім мерапрыемстве. Арганізавана ўсё было на высокім узроўні, быў праведзены інструктаж і за кожнай суполкай валанцёраў быў замацаваны пэўны сектар Мінск-Арэны. Усё адбывалася даволі хутка і праз некаторы час амаль што ўвесь спартыўны комплекс напоўніўся людзьмі. Славутага прамоўцу прыйшлі паслухаць людзі рознага ўзросту, было вельмі шмат слухачоў з абмежаванымі магчымасцямі. Прамоўца пачаў выступленне вельмі бадзёра. Адразу стала зразумела, што тое, пра што ён кажа не мае ні моўных, ні якіх іншых межаў. Кожны з нас у жыцці сутыкаецца з пэўнымі праблемамі. Усе былі зацікаўлены тым, што скажа Нік, ці дапамогуць яго парады зрабіць крок наперад.

Напрыканцы сустрэчы валанцеры Чырвонага Крыжа арганізавалі жывы калідор, каб Нік мог зрабіць традыцыйныя «абдымашкі», праз якія ён дзяліўся сваёй пазітыўнай энэргіяй і настроем з кожным са слухачоў.

Спадзяемся, што валанцёры не толькі атрымалі добры вопыт працы на масавых мерапрыемствах, але і пачулі нешта натхняльнае ў словах Ніка.