Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

Для нас вельмі важна, каб падлеткі бачылі і чулі маладых аўтараў, якія пішуць сёння для іх на беларускай мове.

Рады, што адбылося знаёмства з адным з аўтараў цудоўнага зборніка  прозы і паэзіі маладых “Мой дзень пачынаецца”. Спадзяёмся, што падлеткам запомнілася Ганна Чумакова, іх зацікаўленасць добра бачна па здымках  з сустрэчы. Спадарыня Ганна  вельмі прыгожа спявала, гэта былі песні на яе вершы з кнігі “Мой анёл прысніў мяне”. Песні пад акампанемент гукаў гітары і музычных інструментаў,  якія ствараюць гук дажджу і грому (дапамагалі двое самых смелых) спадабаліся, а патрымаць у руках незвычайныя музычныя інструменты захацелася ўсім.

Атмасфера сустрэчы была душэўная.  Напрыканцы Ганна прачытала свой верш “Тры словы” і пажадала падлеткам , каб у іх жыцці былі заўсёды тры ахоўнікі, тры анёлы ­– ВЕРА, НАДЗЕЯ, ЛЮБОЎ.

Дзякуй, спадарыня Ганна! Было шчыра і цікава! 

Прасябе Ганна гаворыць так:

Нарадзілася 7 жніўня 1984 года ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Там скончыла сярэднюю школу №6 і літаратурную студыю «Дакрананне» пад кіраўніцтвам Ю.П.Арыстава.

У 2006 годзе атрымала спецыяльнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны.

З 2007 года жыву і працую ў Менску.

Паэтка, бард, рамеснік.

З 2009 году займаюся дэкорам, афармляю  прадметы інтэр’еру, ствараю вясельную атрыбутыку. Працую ў розных тэхніках і накірунках, асабліва захапляюся дэкупажам. Так сама цікаўлюся самаробным мылам.

З’яўляюся экспертам у сферы ўпакоўкіпадарункаў.

Дэвіз жыцця і творчасці: Ад пяшчоты рук – да радасці сэрца!!!