Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

30 верасня 2014 года споўнiлася 100 гадоў з дня нараджэння Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, старэйшага сына  народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, арганізатара і першага (1957 -1980) дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

24 верасня ў бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога адбылася прэзентацыя кнігі “І бачу пройдзеныя далі…:матэрыялы да 100-годдзя Д.К.Міцкевіча”, прысвечанай гэтай юбілейнай даце.

Данілу Канстанцінавічу лёс адмерыў 81 год цікавага, паўнавартаснага і, ў той жа час, няпростага жыцця. Хімік па прызваннi і адукацыі, пасля смерці свайго бацькі ён быў прызначаны ўрадам рэспублікі на пасаду дырэктара Літаратурнага музея песняра. Пачынаў з нуля: рабочая группа, падбор кадраў, збіральніцкая праца, стварэнне першай экспазіцыі, адкрыццё музея, пасля – яго філіялаў на Стаўбцоўшчыне.

Апошняе дзесяцігоддзе свайго жыцця Даніла Канстанцінавіч больш актыўна стаў займацца творчай працай, удзельнічаў у канферэнцыях, выступаў на розных мерапрыемствах, у друку, на радыё і па тэлебачанні.

Старонкі кнігі “І бачу пройдзеныя далі…” – гэта шэраг разнастайных, унікальных матэрыялаў, якія расказваюць пра жыццёвы і творчы шлях гэтага чалавека. Многія дакументы друкуюцца ўпершыню.

Укладальнік кнігі – яго дачка, унучка Я.Коласа Вера Данілаўна Міцкевіч.

На сустрэчу прыйшлі навукоўцы, пісьменнікі і паэты,  мастакі , музыканты, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я.Коласа, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Вёў вечарыну паэт Міхась Скобла. Яскравым і цікавым было выступленне мастака кнігі Валерыя Дранчука. Гучалі вершы Я.Коласа ў выкананні актрысы Галіны Дзягілевай і любімая музыка народнага паэта.

На сустрэчы таксама прысутнічаў малодшы сын Я.Коласа Міхась Міцкевіч, які цудоўна прачытаў вялікі ўрывак з паэмы “Новая зямля”, падзяліўся ўспамінамі пра бацьку і старэйшага брата. У зале прысутнічала вялікае мноства родных і сяброў сям’і Міцкевічаў.