7 ліпеня тым, хто не паспеў ноччу адшукаць папараць-кветку і не адсвяткаваў як след Купалле, пашанцавала – у дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі адбылося фальклорнае свята “Саўем вянкі на ўсе вякі”.
Госці бібліятэкі – вучні сярэдніх школ № 26 і № 101 - атрымалі магчымасць даведацца пра традыцыі святкавання Купалля ў нашых продкаў, пазнаёміцца з Купальскім дзядком, павадзіць карагоды і паіграць ў традыцыйныя купальскія гульні. І нягледзячы на тое, што чытачы кветку так і не адшукалі, ніхто не сумаваў, бо як сумаваць, калі вакол спевы, жартлівыя выпрабаванні ды весялосць!