На гэты раз наведвальнікі бібліятэкі пабачылі тэатралізаваны ўрывак з казкі Уладзіміра Ліпскага “Мех золата”, даведаліся пра традыцыі святкавання Юр’евага дня, пачулі новыя вершы ад чытачоў часопіса, атрымалі прызы за ўласную кемлівасць. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся пра конкурсы, што ладзяцца часопісам “Вясёлка” у гэтым годзе – праекты “Стылёвя дзеткі” і “Казачны год разам з “Вясёлкай”.
Нагадваем, што ў дзіцячай бібліятэцы № 6 цягам усяго года будуць адбывацца прэзентацыі часопісаў “Вясёлка” і “Буся”. Усё дзеля таго, каб маленькія чытачы ўпэўніліся, што ў беларускамоўных часопісах можна знайсці шмат цікавага і карыснага!