Рус Бел En
Андрей Жайлович
Мы рады приветствовать Вас на сайте администрации Московского района. Каждый район имеет свои особенности – территориальные, экономические, возрастные, социальные.
Московский район – один из самых молодых и перспективных... Читать обращение главы полностью
Глава администрации
Московского района г.Минска
Татьяна Колядко
 

Стварэнне вобразу. Ці ведаеце вы, якія бываюць тэатры і хто там працуе? Якімі колерамі мастак па святлу пакажа мару, а якім жах? Што такое “застольны перыяд” у тэатры і рэпетыцыі ў выгарадцы? І, урэшце, што трэба для таго, каб стварыць сапраўдны вобраз на сцэне?

На ўсе гэтыя пытанні далі адказ сапраўдныя акторы тэатра юнага гледача, якія завіталі 25 красавіка ў госці да дзіцячай бібліятэкі № 6 імя В.Віткі.

Спачатку выканаўцы галоўных роляў у спектаклі “Брык і Шуся шукаюць лета” (паводле аднайменнай кнігі Таццяны Сівец) прадэманстравалі ўрывак са спектаклю. Пасля гэтага разам з гледачамі – вучнямі сярэдняй школы № 3 – зрабілі дэталёвы разбор урыўку: высветлілі, як, чаму і навошта ствараліся вобразы спадарыні Вароны і спадара Пацука. А потым правялі сапраўдны майстар-клас – прапанавалі гледачам самім паўдзельнічаць у стварэнні сваіх ўласных акторскіх вобразаў. І гледачы не падвялі! Яны адразу ўвайшлі ў прапанаваныя ролі і з задавальненнем прадэманстравалі публіцы свае таленты.