Усё вышэйпералічанае – яўная прыкмета таго, што ў госці ў бібліятэку завітаў дзіцячы пісьменнік. На гэты раз – лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублiлi Беларусь імя Янкі Купалы і нацыянальнай прэміі Італіі, паэт і перакладчык Уладзімір Максімавіч Скарынкін.
Уладзімір Максімавіч распавёў пра сваё дзяцінства, навучыў усіх прысутных, як правільна шукаць на небе зоркі і прачытаў свае самыя кранальныя вершы. Валянціна Пятроўна, жонка пісьменніка, прадэманстравала ваенныя трафеі, што засталіся пасля Вялікай Айчыннай вайны ў доме Уладзіміра Максімавіча. Сярод слухачоў – вучняў сярэдняй школы № 105 – знайшліся тыя, хто сам сачыняе вершы. Ураджаныя расповедамі Уладзіміра Максімавіча Скарынкіна, яны прадэкламавалі свае ўласныя вершы.
Пацешылі госцяў таэтралізаваны ўрывак пра ўнучку Насцю, конкурс на хуткае чытанне скорагаворак і, нават, дэкламацыя любімых вершаў беларскіх паэтаў самімі вучнямі.
Сустрэча прайшла з вялікім інтарэсам як для чытачоў бібліятэкі, так і для самога паэта. Прынамсі, сам Уладзімір Максімавіч пасля сустрэчы прызнаўся, што яго прыемна ўразілі кемлівасць, уважлівасць і талент чытачоў дзіцячай бібліятэкі № 6.