Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

Бяда ўчорашняя, боль сённяшні… Пад такой назвай прайшло мерапрыемства, пад час якога госця распавяла пра свае цяжкія дзіцячыя гады, праведзеныя ў лагеры смерці непадалёк ад Рыгі, і пра сваё выратаванне.

Марыя Валянцінаўна трапіла ў лагер смерці “Саласпілс” у 5-гадовым узросце і на сабе адчула ўсе жахі, праз якія праходзілі іншыя вязні: раставанне з бацькамі, здзекі, голад, заборы крыві для нямецкіх салдат і штодзённы страх за сваё жыццё.

На пытанне, што ж засталося ў яе ад вайны, Марыя Валянцінаўна адказала: “Бірка з маім нумарам, што вісела на маёй шыі, нянавісць да фашызму, любоў і ўдзячнасць да міласэрных, добрых людзей”.

Менавіта міласэрнасць і здольнасць да спачування жыхароў Рыгі выратавалі маленькую Машу і яе брата ў 1944 годзе. На развітанне Марыя Валянцінаўна пажадала ўсім прысутным, каб гісторыя не паўтаралася і каб над намі і нашымі нашчадкамі заўсёды было мірнае неба.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў.