Дзіцячая бібліятэка № 6 імя В.Віткі супрацоўнічае з “Вясёлкай” – самым знакамітым дзіцячым часопісам на беларускай мове – больш за 14 год.
Тут, нават, дзейнічае філіял музея часопіса “Вясёлка”. Таму не дзіва, што ў бібліятэцы рэгулярна адбываюцца святы дзіцячай кнігі і прэзентацыі новых нумароў часопіса сумесна з рэдакцыяй “Вясёлкі”. Прэзентавала новыя нумары часопiсаў Радніла Аляксандраўна Казлякевіч – загадчыца аддзела па сувязях з грамадскасцю.
Чытачоў бібліятэкі і госцяў з СШ № 3, вучняў 2 "а" і 2 "в" класаў, чакалі не толькі расповеды пра самі часопісы, але і гульні, загадкі, конкурс на веданне беларускай мовы і прызы.
Таксама пад час мерапрыемства адбылася дэманстрацыя новага мультфільма паводле беларускай народнай казкі “Піліпка-сынок”, што атрымаў гран-пры конкурсу анімацыйных фільмаў X Міжнароднага дабрачыннага кінафестывалю “Прамяністы анёл” у Маскве.