“Клопат пра дзяцей - клопат пра будучыню!” Пад такім дэвізам праходзяць усе мерапрыемствы для дзяцей пад эгідай РГА “Белая Русь”. Кожнаму з нас патрэбна ўвага з боку іншых і мы з радасцю і асаблівым стараннем робім усё, каб вочы дзяцей свяціліся шчасцем, а іх твары асвятляла ўсмешка.Калі мы робім шчаслівымі дзяцей, то і самі на імгненне вяртаемся ў далёкае і бесклапотнае дзяцінства. І гэта - самы лепшы стымул, каб працягваць гэту добрую традыцыю.
Для дзяцей сустрэча з сапраўдным пісьменнікам - гэта заўсёдызаймальны вопыт, магчымасць не толькі пазнаёміцца зновымі кнігамі і героямі, але і даведацца пра прафесію зпершых вуснаў, а таксама паўдзельнічаць у цікавым абмеркаванні.
Цудоўны водгук аб сустрэчы пакінуў знакаміты дзіцячы пісьменнік Васіль Жуковіч (нарадзіўся 07.11.1940 г. у вёсцы Забалацце Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і), які наведаў ДУА “Сярэдняя школа № 165 г. Мінска” 4 красавіка 2016 года.
“Завітаў я ў гэтую школьную бібліятэку і выходзіць з яе не хацелася. Гэтак чыста і ўрачыста бывае хіба што ў цудоуным храме. Адчуваецца: тут шчыруюць духоўна багатыя верніцы. А так і ёсць! Шаноўныя Ірына Іванаўна і Юлія Антонаўна – сапраўдныя добрыя феі, самі ўлюбёныя ў выдатную літаратуру і вучняў умеюць прывабіць адметным беларускім мастацкім словам. З удзячнасцю за супрацоўніцтва Васіль Жуковіч”.
Сустрэча адбылася з вучнямі пачатковых класаў і прынесла ім незабыўныя ўражанні. Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем слухалі вершы, жарты, рэальныя гісторыі з жыцця пісьменніка, захапляліся яго шчырасцю, адкрытасцю, бадзёрасцю. Дзеці былі прыемна здзіўленыя такой цёплайатмасферай, добразычлівасцю, непасрэднасцю, а таксама дакрануліся да роднай мовы, пачулі хараство яе гучання у размове з сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы – Беларусі, Васілём Жуковічам: “Будзьма беларусамі, адметнымі ў свеце!”
Дзякуючы супрацоўнікам бібліятэкі, членам арганізацыі “Белая Русь”, якія запрасілі пісьменніка ў нашу ўстанову адукацыі, вучням пашчасціла сустрэцца з творцам.