З 8 па 13 мая 2013 года пярвічнай арганізацыяй РГА “Белая Русь” ААТ “Інстытут “Мінскграмадзянпраект” была здзейснена акцыя «Пазнай родны край».
Група супрацоўнікаў, членаў РГА “Белая Русь”, ажыццявіла водны паход на байдарках па рацэ Дрыса.
Удзельнікі акцыі наведалі гістарычныя месцы і помнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Віцебскай вобласці, азнаеміліся з раслінным і жывёльным светам паўночных раёнаў Беларусі. Добрыя адносіны паміж супрацоўнікамі, аптымізм, вяселы настрой прысутнічалі пры правядзенні гэтага мерапрыемства.
Вынік акцыі - выхаванне у маладога пакалення беражлівага стаўлення да гістарычных помнікаў, прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, прапаганда здаровага ладу жыцця.