У Сярэдняй школе N 67 прайшоў тыдзень роднай мовы. Актывісты «Белай Русі» сустрэлі ўсіх паэтычнай гасцёўней «Няхай будзе сонейка, няхай будзе мова, няхай будзем мы». Для нас, беларусаў, гэта яшчэ і тыдзень, калі варта падцвердзіць вядомае: чытаць, пісаць і думаць па -беларуску здольны кожны. Бо мова - гэта тое, што нас аб'ядноўвае і робіць унікальнымі і мудрымі.
Арганізатары мерапрыемства адзначылі, што гэта мерапрыемства не столькі праверыць веданне роднай мовы, колькі прывіць жаданне бліжэй пазнаёміцца з роднай мовай, падтрымаць цікавасць да яе вывучэння. Кожны атрымаў салодкі пачастунак ад «Белай Русі».
Для любога народа родная мова - крыніца сілы, аснова яго багатай культуры і найбольшы скарб.