Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

17 студзеня дзіцячая бібліятэка №6 імя В.Віткі сумесна з вучнямі 3-х класаў СШ №60 святкавала юбілей вядомага таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата шматлікіх літаратурных прэмій, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” за кнігу “Сядзіба, або Хата з матчынай душою” і іншых узнагарод Міколы Маляўкі.

Чытачы бібліятэкі грунтоўна падрыхтаваліся да свята: вывучылі вершы аўтара-юбіляра і чыталі іх як самыя сапраўдныя акцёры, спявалі песні на яго вершы, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, чыталі скорагаворкі. Чакаў прысутных і сюрпрыз – спектакль “Чароўны апельсін” у пастаноўцы лялечнага тэатра “Пацешка”, дзе рыжая прыгажуня Вавёрачка знайшла апельсін, а Ліса хацела яе перахітрыць. Ды, як у любой казцы, дабро перамагае.

 

19 студзеня толькі і было чуваць: «Дзякуй», «Вельмі удзячныя Вам», «Калі ласка». Гэта хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячага садку №139 не проста абменьваліся ветлівымі словамі, а такім чынам адзначылі Сусветнае свята “Дзякуй”.

Дзяцей сустракаў мудры Пугач – роставая лялька, якую падараваў бібліятэцы Театр лялек. Пугач ладзіў з дзецьмі бяседу, гуляў у гульні і наогул упрыгожваў сабою мерапрыемства.

Вядучая пазнаёміла мальнькіх аматараў кнігі с творам «Шмяк говорит спасибо» англійскага пісьменніка Роба Скотта, а каб было больш цікава – разам былі прадэмастраваныя слайды з малюнкамі з кнігі гэтага пісьменніка. Дарэчы, гэтая кніжка вельмі спадабалася малым, а таксама і іх бацькам, якія завіталі на знаёмства з літаратурай.

Вочы дзяцей свяціліся радасцю і здзіўленнем.