2 мая адбылася прэзентацыя 2-га нумара часопіса “Вясёлка”. Чытачоў чакалі лялечныя спектаклі паводле двух казак – “Снежны чалавек” і “Казка старой сасны”, загадкі ад Васілінкі і дэкламацыя вершаў, надрукаваных у часопісе. Напрыканцы прэзентацыі ад жадаючых прачытаць новы нумар не было адбою.
Такія прэзентацыі ладзяцца штомесяц і накіраваны на тое, каб зацікавіць нашых маленькіх чытачоў беларускамоўнымі часопісамі.