У гэты святочны дзень на тэрыторыі музея будуць разгорнутыя некалькі пляцовак, гаспадары якіх гасцінна прпанаюць усім жадаючым розныя забавы, ігрышчы, іправізаваныя відовішчы і сапраўдны вясковы канцэрт. Госці свята ад самана пачатку свята, з першымі мелодыямі народнай музыкі і спевамі пераўтворацца не толькі ў вандроўнікаў па старонках мінулага, але і непасрэдна прымуць удзел у яскравых, самабытных, цікавых дзеях.
На цэнтральнай пляцоўцы, што завецца “Прывітальнай”, а 12.00 адбудзецца адкрыццё свята і канцэртная праграма з удзелам творчых фальклорных калектываў Маскоўскага раёна г.Мінска. А 12.40 лепшыя ўдзельнікі раённага этапа Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці “Сузор’е”.
Пляцоўка «Майстэрня пад адкрытым небам» аб'яднае майстроў і аматараў дэкаратыўна-прыкладного мастацтва. Тут будзе размешчана выстава вырабаў і твораў удзельнікаў раённага этапа фестывалю народай творчасці “Сузор’е” і выстава-продаж сапраўдных шэдэўраў народных рамёстваў.
На пляцоўцы “Ігнатава хата” госці свята маюць магчымасць даведацца пра свой будучы лёс, згадаць аб сваіх марах, запаветных жаданнях, якія абавязкова, як кажуць арганізатары, збудуцца да наступнага свята.
Гульнёвыя праграмы, конкурсы і атракцыёны на пляцоўцы “На ўзгорку” падараць радасць дзецям і дарослым. Тут гледачы не толькі пазнаёмяцца з традыцыйнымі народнымі гульнямі і забавамі, але і змогуць прыняць у іх удзел. Калі перамагчы ў гульнях і конкурсах свята, то можна зарабіць сімвалічныя грошы, за якія удзельнікі свята маюць магчымасць набыць у “Краме ля арэляў” сувеніры і падарункі.
Акрамя гэтага падчас свята, з 12.00 да 17.00, будуць працаваць гандлёвыя пляцоўкі, спецыялізаваныя выставы, кожны зможа наведаць конныя прагулкі і цікавыя экскурсіі.
За дададковую плату таксама можна будзе зрабіць рознакаляровы аквагрым, пазабаўляцца на атракцыёнах, убачыць свята з вышыні птушынага палёту падчас паветранай экскурсіі на верталёце, прагуляцца верхам на кані, пачаставацца стравамі нацыянальнай кухні ў «Беларускай карчме».
Шчыра запрашаем ўсіх прыняць ўдзел і будзем вельмі рады сустрэчы на свяце!