Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

Цэрымонія ўручэння галоўнага дакумента грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым юнакам і дзяўчатам прайшла ў рамках усебеларускай акцыі ГА “БРСМ” “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”.

20 вучняў, лепшых у сваім класе, школе, раёне, пераможцы алімпіяд, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, актывісты дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб`яднанняў, выдатнікі вучобы атрымалі пашпарты ў адміністрацыі раёна з рук главы адміністрацыі Аляксандра Крэпака, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васіля Аляксеенка,  пракурора Маскоўскага раёна г. Мінска Андрэя Панькова. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Курапаценкава Інеса Герусаўна, Вусовіч Тамара Сямёнаўна, Каціла Галіна Ільінішна, прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб`яднанняў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і РГА «Белая Русь».

Адным з этапаў грамадскага станаўлення з’яўляецца ўдзел у дзейнасці разнастайных грамадскіх аб’яднанняў. Таму невыпадкова менавіта ў гэты дзень на ўрачыстым мерапрыемстве 15 юнакоў і дзяўчат уступілі ў шэрагі піянерскай арганізацыі, 10  паспяховых, творчых прадстаўнікоў моладзі атрымалі членскія білеты ГА «БРСМ». Папоўніліся 12 годнымі прадстаўнікамі шэрагі Рэспубліканскага грамадскага аб`яднання «Белая Русь».

- У нас ёсць адна вялікая каштоўнасць - наша родная Беларусь, наша непаўторная Айчына! Дзе б ні быў беларус - на сваёй зямлі ці за яе межамі, ён ганарыцца сваёй краінай. Быць грамадзянінам – гэта высокі гонар і адказнасць, як перад грамадствам, так і перад самім сабой. – адзначыў у сваім звароце да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства Аляксандр Крэпак.