Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

У апошні час у рэспубліцы назіраецца інтэнсіўны рост неарганізаванага гандлю, пра што сведчаць крытычныя выступленні ў сродках масавай інфармацыі, рост зваротаў грамадзян аб адсутнасці ў заканадаўстве норм, якія прадугледжваюць магчымасць устанаўлення месцаў, дзе забаронены продаж тавараў фізічнымі асобамі.

З практыкі ўстаноўлена, што фізічныя асобы ажыццяўляюць неарганізаваны гандаль на прылеглай тэрыторыі да рынкаў, на вуліцах, у скверах, прыпыначных комплексах, як правіла, расклаўшы тавары на кардоне, скрынях, скрынках.

Так, толькі ў г.Мінску есць звыш 25 месцаў, дзе фізічнымі асобамі ажыццяўляецца несанкцыянаваная гандаль харчовымі і нехарчовымі таварамі, а таксама прадукцыяй уласнай вытворчасці.

У адпаведнасці з часткай 8 артыкула 12.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей - КаАП) продаж фізічнымі асобамі пэўных тавараў з рук, латкоў, калясак, аўтамабіляў, а таксама з выкарыстаннем іншых прыстасаванняў у месцах, забароненых заканадаўствам, з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем.

Адказнасць за дадзенае парушэнне ўстаноўлена ў выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да трох базавых велічынь.

Права складаць пратаколы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях па частцы 8 артыкула 12.17 (далей - КаАП) прадастаўлена ўпаўнаважаным службовым асобам органаў Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, аддзелаў гандлю і паслуг адміністрацый раёнаў г.Мінска.

Аналіз практыкі прымянення заканадаўства па спыненні фактаў несанкцыянаванага гандлю паказаў, што прымяняюцца мінімальныя штрафы (да 3 базавых велічынь) несувымерны з фактычна атрымоўванымі даходамі, не спыняюць фізічных асоб ад здзяйснення імі паўторнага адміністрацыйнага правапарушэння.

У мэтах удасканалення парадку рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2014.05.16 № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» (далей - Указ № 222), які ўступіў у сілу з 1 ліпеня 2014 года.

Згодна з Указам № 222 фізічныя асобы маюць права рэалізоўваць на гандлёвых месцах на рынках і (або) у іншых устаноўленых адміністрацыямі раёнаў г.Мінска месцах наступныя тавары:

  • створаныя імі творы жывапісу, графікі, скульптуры, прадметы народных промыслаў,прадукцыю рамеснай дзейнасці, кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады, жывёл;
  • нехарчовыя тавары, былыя ва ўжыванні ў гэтых фізічных асоб і (або) членаў іх сям'і;
  • лекавыя расліны, ягады, грыбы, арэхі, іншую дзiкарослую прадукцыю;
  • гародніну і садавіну (у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе шляхам саленні, квашання, мочэння, сушэння), выгадаваныя на зямельным участку, прадастаўленым для вядзення імі асабістай падсобнай гаспадаркі, садоўніцтва, агародніцтва пры наяўнасці даведкі, выдадзенай мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

Такім чынам, фізічныя асобы маюць права рэалізаваць толькі пэўныя тавары на рынках i ў iншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах.

Згодна з Указам № 222 прадугледжана адказнасць за названыя парушэнні ў выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь.

Права складаць пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным Указам № 222, прадастаўлена ўпаўнаважаным службовым асобам падатковых органаў і адміністрацый раёнаў у гарадах, Міністэрства гандлю і яго тэрытарыяльных органаў.

Па рэалізацыі норм Указа № 222 па стане на 15.05.2015 ўпаўнаважанымі адміністрацый раёнаў г.Мінска, супрацоўнікамі падатковых органаў складзена пратаколаў, вынесена прадпісанняў ў колькасці 430.

Адной з мер барацьбы з несанкцыянаваным гандлем з'яўляецца практычная рэалізацыя галоўным упраўленнем унутраных спраў нормаў часткі 1 артыкула 21.14 КаАП па выкананні правілаў па добраўпарадкаванні і ўтрыманні тэрыторый.

Загрувашчанне вуліц, плошчаў, двароў, іншых зямель агульнага карыстання будаўнічымі матэрыяламі і іншымі прадметамі класіфікуецца як адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае часткай 1 артыкула 21.14 КаАП.

У адпаведнасці з часткай 1 артыкула 3.30 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях па частцы 1 артыкула 21.14 КаАП маюць права складаць упаўнаважаныя службовыя асобы органаў унутраных спраў, сельскіх, пасялковых, раённых, гарадскіх і абласных выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў у гарадах.