12 сакавіка ў парку імя Паўлава разгарнулася святкавенне Масленіцы. Для жыхароў і гасцей раёна была арганізавана праца пунктаў грамадскага харчавання і гандлю. На працягу ўсяго свята праходзіла канцэртная праграмма на сцэнічнай пляцоўцы. Аніматары ж у народным убранстве арганізоўвалі гасцей у карагоды і народныя гульні.
Шмат у гэты дзень было арганізована атракцыёнаў і гульнёвых праграм для маленькіх гасцей свята. Моладзь магла выпрабаваць сваю моц ў спартыўных конкурсах. Многія з завітаўшых на свята спаборнічалі ў перацягванні каната, падыманні гіры. Знайшлося пад час свята і шмат аматараў гульні ў шашкі.
Іншыя ж госці свята маглі адпачыць ў арганізаванай у парку зоне грамадскага харчавання, дзе можна было пачаставаць свежа спечаныя бліны, шашлыкі, а таксама асобныя стравы беларускай нацыянальнай кухні.
Працягнецца святкаванне масленіцы 13 сакавіка на тэрыторыі студэнцкай вёскі (пр.Дзяржынскага, 95). Там моладзь зможа паспаборнічаць у розныз спартыўных гульнях, а ўсіх гасцей чакае канцэртная праграма студэнцкай самадзейнасці і, канечшне, частаванне традыцыйным сімвалам свята – гарачымі блінамі.