Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

Творчая сустрэча з пісьменнікам Васілём Дранько-Майсюком адбылася 27 верасня ў дзіцячай бібліятэцы імя Васіля Віткідля дзевяцікласнікаў сярэдняй школы № 60 г.Мінска.

Творчы псеўданім пісьменніка - Васіль ДЭ ЭМ. Сёння гэта годны прадаўжальнік вядомага літаратурнга прозвішча, мастак, рэжысёр і пісьменнік. Ён ставіў спектаклі, выконваў ролі на сцэне, выкладаў акцёрскае майстэрства. Напісаў п'есу "Пясняр", якая і сёння з поспехам ставіцца на сцэне драматычнага тэатра імя Горкага (Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2016 г.). П'еса апавядае не толькі пра Ўладзіміра Мулявіна – сэнс яе вельмі шырокі. Адкуль бярэцца музыка? Якую песню хочацца слухаць і сёння, і заўтра, і праз шмат гадоў? Якім павінен быць чалавек, каб хацелася даведацца пра яго больш? А даведаўшыся-палюбіць яго? Шакіруючы і рамантычны, музычны і вельмі шчыры спектакль "Пясняр" – адказ на гэтыя пытанні.

Васіль Дранько-Майсюк мала казаў пра свае заслугі, але затое ва ўсю стараўся разварушыць старшакласнікаў, прымусіць іх думаць на "мове свайго сэрца". Ён задаў слухачам пытанне: "Што б вы змянілі, калі б сталі настаўнікамі беларускай літаратуры?”. Адказы былі даволі цікавымі. І распавёў пра тое, якія моманты падштурхнулі яго самога заняцца вывучэннем творчасці Я. Коласа, У. Караткевіча, Я. Маўра, І. Шамякіна і іншых мэтраў беларускай літаратуры. Перш за ўсё, гэта былі незвычайныя і інтрыгуючыя факты з біяграфій гэтых пісьменнікаў.

Васіль прапанаваў школьнікам такую гульню: прыдумаць максімальную колькасць эпітэтаў да слова "настрой" (баявы, рамантычны, сумны, вясёлы, гуллівы і г. д.). У жывой форме правёўшы ўрок роднай мовы, аўтар задаваў чытачам пытанні, распавядаў пра сваю працу ў тэатры, паказаў невялікую сцэнку са свайго спектакля.

"Менш пустэчы, больш сэнсу" - гэта дэвіз нашага таленавітага госця.